Зісер Юры Анатолевіч

 

Пасада

Уласнік УП «Надзейныя праграмы»

Арганізацыя

УП «Надзейныя праграмы»

Кар’ера

 

Ад 1978 да 1980 года працаваў тэхнікам і інжынерам у Львоўскім політэхнічным інстытуце. У 1981–1982 гадах быў паштальёнам на Львоўскім паштамце , а ад 1982 да 1986 года займаў пасаду інжынера-праграміста на Львоўскім прадпрыемстве “Біяфізпрыбор” .

У 1986–1990 гадах быў старэйшым інжынерам у навукова-даследчым цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. Ад 1990 да 1991 года працаваў галоўным інжынерам праектаў у кааператыве “Факел” у Расіі.

Ад 1992 года ўладальнік УП “Надзейныя праграмы”, суўладальнік некалькіх іншых кампаній. Стажаваўся ў фірмах ЗША, Германіі і Францыі і выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыётэхнікі.

 

У пасадзе з

1992

Год нараджэння

1960

Месца нараджэння

Львоў
Украіна

Адукацыя

Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут

Іншыя пасады

Заснавальнік і ўласнік партала TUT.BY

Сектар

Бізнэс

Рэгіён

Мінск

Тэгі

Эканоміка
Бізнес