Ярашук Аляксандр Ільіч

 

Пасада

Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў

Арганізацыя

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў

Кар’ера

 

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974-1975 гадах у якасці агранома ў саўгасе імя Дзімітрава Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1975-1976 гадах служыў у войску.
З 1976 па 1991 гады працаваў на розных пасадах у гаспадарках Брэсцкай вобласці.
У 1991 годзе – загадчык аддзела аграрнай палітыкі ЦК КПБ.
У 1991-1996 гадах – намеснік начальніка глаўка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
У 1996-1998 гадах – першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.
У 1998-1999 гадах – старшыня Мінскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў.
У 1999 годзе ўзначаліў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, які ўваходзіць у склад ФПБ.
З 2002 года – старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.
Прымаў удзел у прэзідэнцкай кампаніі 2001 года, але не быў зарэгістраваны кандыдатам, бо не набраў дастатковай колькасці подпісаў выбаршчыкаў.
У чэрвені 2011 года абраны сябрам Адміністрацыйнага савета Міжнароднай арганізацыі працы.

 

У пасадзе з

2002

Год нараджэння

1951

Месца нараджэння

Брэсцкая вобласць
Беларусь

Адукацыя

Курскі сельскагаспадарчы інстытут, Мінская вышэйшая партыйная школа

Сектар

Грамадства

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Александр Ярошук

Тэгі

Грамадзянская супольнасць
прафсаюзы