Пасада
Галоўны рэдактар “Савецкай Беларусі”
Арганізацыя
Газета “Савецкая Беларусь”
Кар’ера
У 1965 – 1977 гадах служыў ва Унутраных войсках МУС СССР у Мінску, дзе быў карэспандэнтам-арганізатарам дывізіённай газеты “Боевой призыв”, а таксама публікаваўся ў газеце “На страже Октября” – друкаваным органе МУС БССР.
З 1977 года працаваў у газеце “Знамя юности” (друкаваны орган ЛКСМБ, цяпер – БРСМ), дзе быў адзначаны пасадай загадчыка аддзела. Затым працаваў рэдактарам аддзела ў часопісе “Крыніца”, аглядальнікам у «Народнай газеце» (друкаваны орган Вярхоўнага савета БССР). З 1994 г. працуе ў рэдакцыі газеты “Савецкая Беларусь”, з ліпеня 1995 г. яе галоўны рэдактар.
На пасадзе галоўнага рэдактара “Савецкай Беларусі” Якубовіч удзельнічае ў стварэнні буйнога дзяржаўнага медыйнага холдынгу і курыруе газеты “Саюз”, “The Minsk Times”, часопісы “Спецназ” і “Беларусь. Belarus”, штотыднёвік “Голас Радзiмы” і іншыя выданні.
Цяпер Якубовіч ўваходзіць у склад Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, калегій Адміністрацыі прэзідэнта і Мінінфармацыі Беларусі, з”яўляецца старшынём грамадскай каардынацыйнай рады ў сферы СМІ, удзельнікам шэрагу медыйных праектаў (“Клуб рэдактараў” на дзяржаўным тэлебачанні). Лічыцца адным з самых уплывовых прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі Беларусі.
У пасадзе з
1995
Год нараджэння
1946
Месца нараджэння
Бранская вобласць
Расія
Адукацыя
Вышэйшая вайсковая вучэльня МУС, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт