Пасада
Дырэктар
Арганізацыя
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
Кар’ера
Беларускі палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч. У студэнцкія гады быў удзельнікам беларускай спартыўна-патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, займаўся аказаннем прававой дапамогі ў якасці юрыста Праваабарончага цэнтра “Вясна”. У 2000–2003 гг. удзельнічаў у дзейнасці моладзевага руху “Зубр”.
З 2005 г. уваходзіць у склад удзельнікаў Агенцтва гуманітарных тэхналогій, эксперт і кіраўнік аналітычнай групы АГТ. Да канца 2009 г. быў штатным выкладчыкам дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня).
У сакавіку 2010 г. заснаваў і ўзначаліў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі – аналітычны цэнтр, які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”. З’яўляецца адным з заснавальнікаў спецыялізаванага часопіса па палітычных навуках “Палітычная сфера”, займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара, уваходзіць у склад рэдакцыйнай рады часопіса.
З моманту абвяшчэння ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства” бярэ актыўны ўдзел у дзейнасці Форуму грамадзянскай супольнасці (ФГС УП) на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
У 2014–2015 гг. сустаршыня Кіраўнічага камітэта Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) і ў 2013–2015 гг. нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі.
У пасадзе з
2010
Год нараджэння
1979
Месца нараджэння
Гродна
Беларусь
Адукацыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Іншыя пасады
Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта
Уваходзіць у склад рэдакцыйнай рады часопіса “Палітычная сфера”
Эксперт і кіраўнік аналітычнай групы АГТ