Пасада
Уладальнік кампаній “Лада Гарант”, TDF Ecotech і “Юнісон”
Кар’ера
Працоўную дзейнасць пачаў памочнікам машыніста цеплавоза ў Мінскім лакаматыўным дэпо. Служыў у шэрагах Узброеных Сілаў. Працаваў майстрам ПМК-120 трэста “Віцебскбуд”, прарабам трэста-пляцоўкі “Ніжневартаўскжылбуд” (Цюменская вобласць), майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення “Белнафтадарбуд” , вядучым інжынерам Мінскага навукова-даследчага інстытута радыёматэрыялаў, генеральным дырэктарам супольнага беларуска-брытанскага прадпрыемства “Лада ОМС” у Мінску. Яго кампаніі займаюцца інвестыцыямі ў нерухомасць, энергетыкай і зборкай аўтамабіляў. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання, дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Год нараджэння
1960
Месца нараджэння
Мінск
Ваганаў Аляксей Васілевіч
Адукацыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Сектар
Рэгіён
Спасылкі
Алексей Ваганов, 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси – 2013