Пасада
Уласнік кампаніі “Тытунь-Інвест”, сетак гіпермаркетаў “Карона” і “Карона-Тэхна”, гатэля “Робінсан Клаб”
Арганізацыя
ТАА “Табак-Інвест”
Кар’ера
Працаваў у БССР у мостабудаўнічай галіне. У 1987 годзе з партнёрамі арганізаваў у Рудзенску кааператыў “Пластыкат”, які праіснаваў 12 гадоў і займаўся вырабам штучных кветак і жалобных вянкоў.
Займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, у тым ліку вырабам цацак, гандлем цыгарэтамі.
На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў малое прадпрыемства “Прыма”, якое вырабляла цыгарэты “Беломор-канал”, а потым і запалкі “Пламя Октября”. У 1996 годзе атрымаў ліцэнзію на выпуск цыгарэт.
Паводле стану на 2015 год прадпрыемства ТАА “Табак-Інвест”, разам з дзяржаўнай фабрыкай “Нёман”, – манапаліст беларускага цыгарэтнага рынку. П. Тапузідзіс – старшыня праўлення ТАА “Табак-Інвест” (асноўныя актывы – тытунёвая фабрыка і сетка гандлёвых цэнтраў “Карона”), якое шэраг гадоў уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых падаткаплатнікаў Мінска.
Год нараджэння
1956
Грузія