Кар’ера
У 1970–1971 гг. быў інжынерам калгаса імя Леніна Лунінецкага раёна. Ад 1971 да 1975 г. быў галоўным аграномам і намеснікам старшыні калгаса “Шлях Леніна”. У 1975–1981 гг. кіраваў калгасам “Світанак”.
Ад 1981 да 1991 г. быў намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і першым сакратаром Брэсцкага райкама КПБ.
У 1991–1995 гг. узначальваў Брэсцкі раённы Савет народных дэпутатаў і Брэсцкі райвыканкам. Ад 1996 да 1998 г. быў намеснікам начальніка Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.
У 1998–2001 гг. працаваў першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама і старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта. Ад 2001 да 2004 г. быў міністрам па падатках і зборах. Ад 2010 па 2014 г. быў віцэ-прэм”ерам.
Год нараджэння
1949
Месца нараджэння
Брэсцкая вобласць
Беларусь
Адукацыя
Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Мінская вышэйшая партыйная школа
Іншыя пасады
Член Савета Рэспублікі