Пасада
Прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук
Арганізацыя
Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук
Кар’ера
Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гістарычна-археалагічнага музея.
У 1991 г. паступіў у аспірантуру (завочна) Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Пад кіраўніцтвам прафесара Міхася Біча даследаваў гісторыі нацыянальных рухаў у перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. на беларускіх землях. Перад Навуковай Радай Інстытута гісторыі абараніў кандыдацкую дысертацыю (1995).
Ад 1998 г. намеснік рэдактара навуковага часопіса “Гістарычны альманах”. З наступнага года рэдактар краязнаўчага альманаха “Горад святога Губерта», прысвечанага гісторыі Горадні і лёсу помнікаў гісторыі і культуры. Ад 2000 г. – арганізатар, кіраўнік і ўдзельнік шматлікіх навуковых экспедыцыяў па вуснай гісторыі па розных рэгіёнах Беларусі. Сябра Выканкама Беларускага гістарычнага таварыства (2001).
Працяг даследаванняў гісторыі польскагу руху на беларускіх і летувіскіх землях дазволіў у 2002 г. абараніць доктарскую дысертацыю на тэму “Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864–1917 гг.”
Ад 2006 г. – прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня). Ад 2007 г. – дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў (ЕГУ). Ад 2007 г. рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo historicus”. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў даследчага (крыніцазнаўчага) праекта “Гарадзенскі палімпсест” (2008–2011).
Год нараджэння
1959
Месца нараджэння
Гродзенская вобласць
Беларусь
Адукацыя
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Іншыя пасады
Навуковы куратар Беларускага архіва вуснай гісторыі