Сліжэўскі Алег Леанідавіч

 

Пасада

Міністр юстыцыі

Арганізацыя

Урад Рэспублікі Беларусь

Кар’ера

 

Працоўную дзейнасць пачаў на Гродзенскім заводзе “Радыёпрыбор”.
У 1990–1992 гг. служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 1996 г. да сакавіка 1999 г. – судовы выканаўца суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
Ад сакавіка 1999 г. да лістапада 2002 г. – галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Ад лістапада 2002 г. да верасня 2010 г. – намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднанняў – начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі.
Ад 2007 г. – член Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Ад 3 верасня 2010 г. да 13 снежня 2011 г. – старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.
У снежні 2011 г. прызначаны міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

У пасадзе з

2011

Папярэднік

Віктар Галаванаў

Год нараджэння

1972

Месца нараджэння

Гродна
Беларусь

Адукацыя

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Іншыя пасады

Член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Слижевский Олег Леонидович

Тэгі

Урад
Дзяржава
міністр