Швед Андрэй Іванавіч

 

Пасада

Старшыня

Арганізацыя

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Кар’ера

 

У 1996–1998 гг. працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Мінска. У 1998–1999 гг. – пракурор аддзела пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за следствам у органах унутраных справаў. У 1999–2003 гг. – старшы пракурор аддзела пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за расследаваннем крымінальных справаў і выкананнем законаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

У 2003–2004 гг. – намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення рэспубліканскай пракуратуры па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2004–2005 гг. – начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення рэспубліканскай пракуратуры па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

У 2005–2006 гг. – начальнік упраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязяў рэспубліканскай пракуратуры. Ад 2006 да 2010 г. працаваў начальнікам экспертна-прававога аддзела Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2010–2011 гг. – намеснік генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. У 2012–2013 гг. – першы намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь 22 красавіка 2013 г.

 

У пасадзе з

2013

Год нараджэння

1973

Месца нараджэння

Гомельская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Председатель Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь

Тэгі

Суды
Дзяржава
Сілавікі