Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч

 

Пасада

Старшыня “Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады”

Арганізацыя

Партыя ‘Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада’

Кар’ера

 

Пачынаў кар”еру ў Акадэміі навук і на Мінскім радыёзаводзе. У 1961–1967 гадах быў інжынерам і загадчыкам сектара лабараторыі ядзернай фізікі БДУ. Ад 1969 да 1971 года займаў пасаду прарэктара Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

У 1971–1990 гадах працаваў прафесарам, загадчыкам кафедры ядзернай фізікі і прарэктарам па навуковай працы БДУ. У 1990–1991 гадах быў першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета і членам канстытуцыйнай камісіі.

Ад 1991 да 1994 года быў старшынёй Вярхоўнага Савета. Адзін з падпісантаў Белавежскага пагаднення, якое паклала канец Савецкаму Саюзу. Пазней узначальваў Цэнтр палітычных і эканамічных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

 

Год нараджэння

1934

Месца нараджэння

Мінск
Беларусь

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія навук

Сектар

Палітыка

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч

Тэгі

Палітыка
Апазіцыя
Адукацыя
Кандыдат у прэзідэнты