Пасада
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Арганізацыя
Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Кар’ера
Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту. У 2000–2004 гг. – намеснік старшыні МФ. Ад 1999 да 2003 г. – сябра Сойму і Управы Партыі БНФ, прэс-сакратар партыі. У 2001 г. – прэсавы сакратар старшыні Палітычнай рады дэмакратычных сілаў Сямёна Домаша. У 2005–2006 гг. – прэсавы сакратар, а затым – спіч-райтар кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. Адзін з ініцыятараў стварэння руху “За свабоду”.
Журналіст, аўтар публікацыяў у друкаваных выданнях і ў інтэрнэце. Друкаваўся ў газетах “Свабода”, “Літаратура і Мастацтва”, “Наша слова”, “Беларуская Маладзёжная”, “Наша Ніва”, “Народная Воля” і іншых. Працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
У дадзены момант палітык працуе над адраджэннем палітычнай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, з’яўляецца сустаршынёй яе арганізацыйнага камітэта.
Год нараджэння
1976
Месца нараджэння
Мінск
Беларусь