Шаеў Валянцін Пятровіч

 

Пасада

Былы cтаршыня Следчага камітэта

Арганізацыя

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь

Кар’ера

 

З 1984 года па 1986 год праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР. У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “правазнаўства”.

З 1991 па 1998 год праходзіў службу ў органах пракуратуры на следчых пасадах. З 1998 па 2003 год – пракурор Расонскага раёна Віцебскай вобласці. З 2003 па 2006 год – пракурор Віцебскага раёна. З 2006 па 2009 год – начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры. З 2009 па 2012 год – пракурор Гомельскай вобласці.

З 1 студзеня 2012 года – намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Указам прэзідэнта ад 16 лістапада 2012 г. № 512 прызначаны Старшынём Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 451 вызвалены ад пасады Старшыні Следчага камітэта па ўзгадненні бакоў.

 

У пасадзе з

2012

Год нараджэння

1964

Месца нараджэння

Віцебская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Іншыя пасады

Старшыня Беларускай федэрацыі валейбола

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Старшыня Следчага камітэта

Тэгі

Камітэты
Сілавікі
Дзяржава