Пасада
Былы старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Арганізацыя
Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь
Кар’ера
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-інструментальшчыкам Мінскага вытворчага аб’яднання “Гарызонт”. Служыў у шэрагах Узброеных Сілаў. У судовай сістэме адпрацаваў больш за 20 гадоў. Мае 1-шы кваліфікацыйны клас.
Працаваў стажорам суддзі, суддзёй суда Фрунзенскага раёна г. Мінска, суддзёй судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда, старшынёй суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Ад кастрычніка 2008 г. – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.
Цяпер намеснік старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах.
У 2012-2016 гадах – дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання.
У пасадзе з
2012
Год нараджэння
1959
Месца нараджэння
Масква
Расія
Адукацыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Іншыя пасады
Намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі
Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі хакею на траве