Рымашэўскі Віталь Анатолевіч

 

Пасада

Сустаршыня партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”

Арганізацыя

Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”

Кар’ера

 

Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
Працаваў па спецыяльнасці інжынера-будаўніка, пачынаючы ад супрацоўніка і заканчваючы начальнікам тэхнічнага аддзела. Затым займаўся прыватным бізнэсам.
З 1996 года – член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб”яднання маладых палітыкаў”.
У 2002-2004 гадах – член Прэзідыума Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый “Рада”. Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі.
У партыі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага аддзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”, з”яўляецца кіраўніком Мінскай арганізацыі БХД.
Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 г.
20 мая 2011 г. асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна па артыкуле “Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

 

Год нараджэння

1975

Месца нараджэння

Мінск
Беларусь

Адукацыя

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Вышэйшая школа дзяржаўнага кіравання (Германія)

Сектар

Палітыка

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

РЫМАШЭЎСКІ ВІТАЛЬ АНАТОЛЬЕВІЧ

Тэгі

Палітыка
Апазіцыя
Кандыдат у прэзідэнты