Русый Міхаіл Іванавіч

 

Пасада

Намеснік Прэм”ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Арганізацыя

Урад Рэспублікі Беларусь

Кар’ера

Займаў шэраг пасад у сельскай гаспадарцы (ад галоўнага агранома да начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама), быў на партыйнай працы, у тым ліку першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама КПБ. У пачатку 90-х – старшыня Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.У 1994-2001гг. быў міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, у 2001-2003 гг. – міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.У 2003-2004 гг. – саветнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі (Санкт-Пецярбург). Да 2008 года – старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрных пытаннях. У наступныя два гады курыраваў праблемы чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.У 2010-2012 гг. – міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.10 красавіка 2012 года прызначаны намеснікам прэм”ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У пасадзе з

2012

Год нараджэння

1954

Месца нараджэння

Вёска Вароніна Жыткавічскага раёна
Беларусь

Адукацыя

У 1977 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1989 годзе – Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Тэгі

Міхаіл Русый
Урад Беларусі