Русецкі Анатоль Максімавіч

 

Пасада

Былы намеснік старшыні Савета Рэспублікі

Арганізацыя

Савет Рэспублікі

Кар’ера

 

Беларускі палітык. Доктар тэхнічных навук, прафесар, вучоны ў галіне электроннай тэхнікі.
Працоўную дзейнасць пачаў канструктарам Спецыяльнага канструктарскага тэхналагічнага бюро з доследнай вытворчасцю Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР. З 1977 года – вядучы інжынер Мінскага філіяла Маскоўскага канструктарска-тэхналагічнага бюро, затым – вядучы канструктар Асобнага канструктарскага бюро “Імпульс” Міністэрства радыёпрамысловасці СССР.

З 1981 да 1997 года працаваў у навукова-вытворчым аб’яднанні “Планар” Міністэрства электроннай прамысловасці СССР, дзе прайшоў шлях ад вядучага інжынера да кіраўніка аб’яднання. З 1997 да 2002 года – намеснік і першы намеснік міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 2002 да 2003 года – старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2003 да 2009 года – міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У снежні 2009 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а ў снежні 2010 года – на пасаду старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2012-2016 гадах чалец Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад горада Мінска, абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

 

У пасадзе з

2012

Год нараджэння

1951

Месца нараджэння

Мінская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Іншыя пасады

Намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі
Член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Русецкий Анатолий

Тэгі

Парламент
Дзяржава
Навука