Рамашэўска-Гузы Агнешка

 

Пасада

Дырэктар тэлеканала “Белсат”

Арганізацыя

Тэлеканал “Белсат”

Кар’ера

 

Польская журналістка, вядомая супрацоўніцтвам з друкаванымі СМІ і тэлебачаннем.
Падчас вучобы ў Варшаўскім універсітэце ў перыяд Салідарнасці (1980–1981) была прэс-сакратаром Агульнапольскага ўстаноўчага камітэта Незалежнага саюза студэнтаў – НСС (Ogólnopolskiego Komitetu Założycielskiego Niezależnego Zrzeszenia Studentów – NZS), а затым – членам Агульнапольскай рэвізійнай камісіі НСС (Krajowej Komisji Rewizyjnej NZS). Пры ўвядзенні ў Польшчы ваеннага становішча была інтэрнаваная.
Да 1989 года супрацоўнічала з апазіцыйнымі структурамі, у тым ліку з рухам “Свабода і мір” (Wolność i Pokój).
Падчас вучобы ў аспірантуры ў Злучаных Штатах праходзіла стажаванне ў прэстыжных выданнях “The Washington Times”, “The Washington Post” і ў штотыднёвіку “The New Republic”.
З 1992 года працуе на Польскім тэлебачанні (TVP). Доўгі час кіравала працай рэпарцёраў, займала пасаду намесніка кіраўніка галоўнай інфармацыйнай праграмы “Навіны” (“Wiadomości TVP”), была рэпарцёрам і выпускным рэдактарам “Навін”, а таксама міжнародным карэспандэнтам і рэпарцёрам. Таксама выконвала абавязкі дырэктара тэлеканала “TVP Polonia” і дырэктара аддзялення TVP у Беластоку.

Уваходзіць у Асацыяцыю польскіх журналістаў (Stowarzyszenie Dziennikarzy Polskich), сёння з’яўляецца яе віцэ-прэзідэнтам. Ад жніўня 2013 года ўваходзіць у склад кіраўнічага камітэта Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

 

У пасадзе з

2007

Год нараджэння

1962

Месца нараджэння

Варшава
Польшча

Адукацыя

Варшаўскі ўніверсітэт, Ельскі ўніверсітэт

Сектар

Грамадства

Рэгіён

Замежжа

Спасылкі

Агнешка Рамашэўска-Гузы

Тэгі

Журналістыка
Польшча
Медыя
Апазіцыя