Рачкоўскі Ігар Анатолевіч

 

Пасада

Старшыня Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь

Арганізацыя

Федэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь

Кар’ера

 

Беларускі дзяржаўны дзеяч. Генерал-маёр.
З верасня 1998 года на службе ў памежных войсках, займаў пасады начальніка аддзела вайсковай часткі 1250 і намесніка начальніка Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў памежных войскаў (АСАМ). Ад 2004 года – начальнік Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў памежных войскаў (АСАМ).

Ад 10 красавіка да 27 верасня 2007 года – старшыня Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Рэспублікі Беларусь. Ад 2008 года – старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя паруснага спорту”. 31 ліпеня 2012 года адхілены ад пасады старшыні Дзяржкамітэта за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Ад 1 кастрычніка 2012 года – першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Ад 22 кастрычніка 2014 года – старшыня Асацыяцыі “Федэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь”.

 

Год нараджэння

1968

Месца нараджэння

Гродзенская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Рыжская вышэйшая вайскова-палітычная вучэльня, Інстытут нацыянальнай бяспекі, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Рачковский, Игорь Анатольевич

Тэгі

Сілавікі
Дзяржава
Спорт