Пракапеня Віктар

Пасада

Кіраўнік

Арганізацыя

Exp (capital)

Кар’ера

З 2006 па 2011 – кіраўнік кампаніі Viaden Media – аднаго з найбуйнейшых вытворцаў праграм для iPhone і iPad. Зараз праграмамі Viaden Media карыстаюцца больш за 40 мільёнаў чалавек у 200 краінах свету. У 2011 годзе створаную “з нуля” кампанію Viaden Media прадае ізраільскаму мільярдэру Тэдзі Сагі.

З 2012 году інвестуе ў распрацоўку прадуктаў для высокачастотнага маркет-мэйкінга фінансавых інструментаў, а таксама іншых анлайн-тэхналогій. У 2013 гаду у якасці цэнтра распрацоўкі праграмных прадуктаў для фінансавых рынкаў заснаваў ТАА Exp (capital).

У 2014 годзе ў Мінску пры дапамозе Пракапені быў адкрыты офіс найбуйнейшай групы брытанскіх фінансавых кампаній IG Group (еўрапейскі лідар на рынку фінансавых паслуг). З 2013 году інвестуе ў аб’екты гандлевай нерухомасці фармату Street Retail у Мінску. Віктар Пракапеня ажыццяўляе венчурныя інвестыцыі у сферы ІТ, інвестуе ў праекты ў сферы дапоўненай рэальнасці і штучнага інтэлекту.

На працягу апошніх некалькіх гадоў уключаецца ў спіс найбольш паспяховых і ўплывовых прадпрымальнікаў Беларусі. Неаднаразова выйграваў конкурс “Лепшы прадпрымальнік году у Беларусі”.

У пасадзе з

2012

Год нараджэння

1983

Месца нараджэння

Мінская вобласть
Беларусь

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Бізнэс-Школа ІПМ, SBS Швейцарская Бізнес-Школа, Стэнфардскі ўніверсітэт

Сектар

Бізнэс

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Виктор Прокопеня
Прокопеня, Виктор Михайлович
Виктор Прокопеня
Виктор Прокопеня

Тэгі

IT
Бізнэс
грамадства