Пазняк Аляксандр

Пасада

Старшыня Аршанскага раённага выканаўчага камітэта

Арганізацыя

Урад Рэспублікі Беларусь

Кар’ера

Працоўную дзейнасць пачынаў галоўным інжынерам саўгаса імя Леніна Лоеўскага раёна, а затым абраны першым сакратаром райкама камсамолу. Далей камсамольская кар’ера была на розных пасадах у ЦК Саюза моладзі Беларусі (1995–2000).

Узначальваў дзяржаўны Камітэт па справах моладзі Рэспублікі Беларусь. Некалькі гадоў кіраваў вытворчымі прадпрыемствамі ў Мінску. Ад 2007 года – у апараце Саўміна краіны, з кастрычніка 2010 года – памочнік старшыні Віцебскага аблвыканкама. У 2011 годзе прызначаны старшынёй Полацкага гарвыканкама. У апошнія гады да прызначэння на цяперашнюю пасаду ўзначальваў Савецкі раён г. Мінска.

У 2015-2017 гадах быў Памочнікам прэзідэнта – галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.

У пасадзе з

2017

Год нараджэння

1963

Месца нараджэння

Гомельская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Віцебск

Спасылкі

Позняк Александр Григорьевич
Александр Позняк согласован на должность председателя Оршанского райисполкома

Тэгі

Улада
Палітыка
Адміністрацыя прэзідэнта
мясцовая ўлада