Патапенка Сяргей

 

Пасада

Намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь

Арганізацыя

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Кар’ера

 

Ад 1992 года праходзіў службу на пасадах камандзіра танкавага ўзвода і камандзіра танкавай роты. Далей служыў у 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў на розных штабных і камандных пасадах, прайшоўшы шлях ад старшага афіцэра навучальнага аддзела да начальніка 72-га АНЦ.

У 2008 годзе быў прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Ад жніўня 2010 года да чэрвеня 2015 года – камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
Ад чэрвеня 2015 года – начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе прызначаны намеснікам міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

 

У пасадзе з

2016

Год нараджэння

1961

Месца нараджэння

Мінская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Ваенная акадэмія бранятанкавых войскаў імя маршала Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскага, Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, Факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Потапенко Сергей Владимирович

Тэгі

Абарона
міністэрства абароны
органы дзяржаўнай улады