Орда Міхаіл Сяргеевіч

 

Пасада

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Арганізацыя

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

Кар’ера

 

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам у калгасе “Расія” Дзятлаўскага раёна. Служыў у шэрагах Узброеных Сілаў. Быў кіраўніком абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці, дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі, прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму, другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб”яднання “”Беларускі патрыятычны саюз моладзі””. З”яўляўся Першым сакратаром Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (2003–2006). Быў упаўнаважаным прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

Абіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў. Быў дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі другога склікання. Працаваў кіраўніком Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску.

 

Год нараджэння

1966

Месца нараджэння

Гродзенская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Віцебскі ветэрынарны інстытут, Расійская акадэмія кіравання дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Слесар з калгаса «Расія»: пяць фактаў пра Міхаіла Орду, новага кіраўніка ФПБ

Тэгі

Дзяржава