Навумчык Сяргей Іосіфавіч

 

Пасада

Супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе

Арганізацыя

Радыё “Свабода”

Кар’ера

 

Узначальваў ініцыятыўную групу супраць будаўніцтва АЭС у Віцебскай вобласці (1988).
У 1990—1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, каардынатар парламенцкай Апазіцыі БНФ, сябра Канстытуцыйнай Камісіі і парламенцкай Камісіі ў пытаннях СМІ і правоў чалавека, Часовай Камісіі ВС па ацэнцы дзейнасці службовых і іншых адказных асоб у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Узначальваў інфармацыйнае агенцтва «Павет».

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990) і абвяшчэнні незалежнасці Беларусі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 25 жніўня 1991 г.
Суаўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990), аўтар Канцэпцыі інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (верасень 1991), сааўтар праекту Пастановы ВС аб дэманапалізацыі СМІ (кастрычнік 1992), іншых законапраектаў.

11 красавіка 1995 года разам з іншымі дэпутатамі ад Апазіцыі БНФ абвясціў у Авальнай залі Дому ўраду галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму пра дзяржаўную мову і сімволіку. 13-14 красавіка 1995 года прадстаўляў у Канстытуцыйным Судзе пазіцыю групы дэпутатаў ВС у справе манапалізацыі Лукашэнкам СМІ.

У 1996 годзе вымушаны пакінуць Беларусь. У жніўні 1996 года атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

 

У пасадзе з

1990

Год нараджэння

1961

Месца нараджэння

Віцебская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Іншыя пасады

Намеснік старшыні Рады БНР

Сектар

Грамадства

Рэгіён

Замежжа

Спасылкі

Сяргей Іосіфавіч Навумчык

Тэгі

Журналістыка
Палітыка
Апазіцыя
Эміграцыя