Пасада
Дырэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Арганізацыя
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Кар’ера
Скончыў аспірантуру Інстытута біяхіміі Акадэміі навук Беларусі. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1995 годзе доктарскую дысертацыю па фізічна-матэматычных навуках. Працаваў лабарантам, інжынерам, выкладчыкам, дацэнтам і прафесарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1995 года працаваў прарэктарам па навуковай рабоце, а з 1997 да 2005 года рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У сакавіку 2005 года быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання, а ў кастрычніку 2008 года – дэпутатам IV склікання. Са снежня 2010 года да снежня 2014 года міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паралельна з дзяржаўнай працай у парламенце і Міністэрстве адукацыі працягваў займацца навукова-педагагічнай дзейнасцю ў ГрДУ, БДУ і БДПУ.
У пасадзе з
2015
Год нараджэння
1953
Месца нараджэння
Гродзенская вобласць
Беларусь
Адукацыя
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт