Пасада
Былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
Арганізацыя
Адміністрацыя прэзідэнта
Кар’ера
У 1976-1979 гадах працаваў рабочым, інжынерам-тэхнолагам на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1979-1981 гадах – старшы інжынер, інжынер-тэхнолаг II катэгорыі, вядучы канструктар Праектна-канструктарскага і тэхналагічнага бюро па механізацыі з доследнай вытворчасцю. У 1982-1986 гадах працаваў інструктарам, загадчыкам аддзела ў Маскоўскім РК КПБ Мінска, у 1986-1992 гадах – намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення бытавога абслугоўвання Мінгарвыканкама.
У 1992-2000 гадах працаваў кіраўніком спраў Выканаўчага сакратарыята СНД, потым Выканаўчага камітэта СНД. З 2000 па 2007 год займаў кіруючыя пасады ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2007-2015 гадах быў кіраўніком Апарату Савета Міністраў Беларусі.
У 2015-2016 быў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
У пасадзе з
2015
Год нараджэння
1955
Месца нараджэння
Віцебская вобласць
Беларусь
Адукацыя
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Сектар
Рэгіён
Спасылкі
Мартынецкі Канстанцін Аляксеевіч