Мамановіч Пётр Аляксеевіч

 

Пасада

Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка

Арганізацыя

Нацыянальны банк

Кар’ера

 

Працоўную дзейнасць пачаў у 1980 годзе выкладчыкам Мінскага радыётэхнічнага тэхнікума. Ад 1986 да 1991 года працаваў інспектарам кіравання сярэдніх спецыяльных навучальных установаў Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, затым вядучым, галоўным інспектарам кіравання павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў Міністэрства народнай адукацыі БССР. Ад 1991 да 1993 года – дырэктар малога прадпрыемства “Вучэбна-даследчы цэнтр” выканаўчай дырэкцыі Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі. У 1993–1998 гадах займаў пасады начальніка ўпраўлення пасіваў, каштоўных папер і камерцыйнай дзейнасці, начальніка ўпраўлення каштоўных папер, дырэктара дэпартамента па працы з юрыдычнымі асобамі ААБ “Беларусбанк”. У 1998–2004 гадах узначальваў Дэпартамент каштоўных папер, Дэпартамент манетарных аперацый Нацыянальнага банка. У 2004–2010 гадах кіраваў працай Галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый Нацыянальнага банка.

 

Год нараджэння

1954

Месца нараджэння

Брэсцкая вобласць
Беларусь

Адукацыя

Мінскі радыётэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Тэгі

Эканоміка
Нацбанк