Пасада
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама
Арганізацыя
Рэгіянальныя ўлады
Кар’ера
Працоўную дзейнасць пачынаў газаэлектразваршчыкам аўтабазы № 5 Гродзенскага аблаўтаўпраўлення. З 1983 да 1996 года працаваў галоўным інжынерам калгаса “Кастрычнік” Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці, выкладчыкам спецдысцыплін, старшым майстрам Скідзельскага СПТВ № 199, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага райкама КПБ, вызваленым сакратаром партарганізацыі, намеснікам старшыні праўлення калгаса “Кастрычнік” Гродзенскага раёна.
У 1996–2005 гадах узначальваў Навагрудскі райвыканкам. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ІІІ склікання (2004–2008). З 2007 да 2009 года з’яўляўся старшынём Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а ў лютым 2013 года стаў памочнікам прэзідэнта Беларусі – галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці.
Ад сакавіка 2014 года і да прызначэння старшынёй Брэсцкага аблвыканкама займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
У пасадзе з
2014
Год нараджэння
1958
Адукацыя
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ