Пасада
Прафесар кафедры эканомікі і фінансаў Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ
Арганізацыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Кар’ера
Доктар эканамічных навук (1993), прафесар (1995).
Працаваў старшым эканамістам у групе аналізу (1972). Па заканчэнні аспірантуры (1972 – 1975) абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці “Палітычная эканомія”.
Доўгі час працаваў у БДЭУ асістэнтам (1975), старшым выкладчыкам (1976), дацэнтам (1979), загадчыкам кафедры палітэканоміі і гісторыі эканамічных вучэнняў (1985). Стаў першым дэканам факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ (1992).
У 1994 – 1999 гг. з”яўляўся кіраўніком групы дарадцаў Прэм”ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
У 1999 – 2001 гг. працаваў Выканаўчым дырэктарам Белбізнесбанка. З 2001 г. – Прафесар Мінскага інстытута кіравання, у 2006 – 2011 г. – Прафесар кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу БДТУ.
Год нараджэння
1949
Месца нараджэння
Брэсцкая вобласць
Беларусь
Адукацыя
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт