Пасада
Рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Арганізацыя
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Кар’ера
З 1984 года навучаўся ў аспірантуры Навукова-даследчага інстытута бетону і жалезабетону (Масква, Расія). У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1988 года працаваў дацэнтам кафедры жалезабетонных і каменных канструкцый Наваполацкага політэхнічнага інстытута.
З 1996 да 1998 года з’яўляўся дактарантам Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2000 годзе яму прысвоена навуковае званне прафесар.
З 1999 года да траўня 2003 года быў дэканам інжынерна-будаўнічага факультэта. Некалькі гадоў працуе прафесарам кафедры будаўнічых канструкцый (па сумяшчальніцтве).
У 2003 годзе прызначаны рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У пасадзе з
2003
Год нараджэння
1959
Адукацыя
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Навукова-даследчы інстытут бетону і жалезабетону, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт