Пасада
Старшыня
Арганізацыя
Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва
Кар’ера
У студэнцкія і выкладчыцкія гады вядомы як арганізатар будатрадаўскага руху, камандзір лепшых будатрадаў ў Беларусі і СССР, будаўнік БАМа, энергетычных аб”ектаў Сібіры і Якуціі (1972-1988).
З 1978 па 1998 год выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце і Рэспубліканскім міжгаліновы інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікаў і спецыялістаў галінаў народнай гаспадаркі.
З 1993 года заснавальнік, рэктар, прафесар Недзяржаўнай Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва (у цяперашні час Ганаровы рэктар). Сябар Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій.
З 1989 па 1999 год – дэпутат, сябар Прэзідыума, старшыня пастаяннай дэпутацкай камісіі па эканамічным развіцці і бюджэце, намеснік старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
З 1985 года на навукова-даследчым, заканадаўчым, арганізацыйным і прафесійным узроўнях займаецца развіццём недзяржаўнага сектара эканомікі і кіравання (кааперацыя, прадпрымальніцтва), заснавальнік, акцыянер шэрагу прадпрыемстваў.
З 1988 года ўзначальвае грамадскія аб”яднанні прадпрымальнікаў і працадаўцаў на мясцовым, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Быў ініцыятарам і ўзначальваў Саюз вытворчых кааператываў БССР і СССР, Саюз прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, Беларускае таварыства абароны спажыўцоў, Беларускі саюз падаткаплацельшчыкаў, Беларускую канфедэрацыю прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Заснаваў 22 цэнтры падтрымкі прадпрымальнікаў, шэраг газет і часопісаў.
У пасадзе з
2007
Год нараджэння
1952
Месца нараджэння
Пскоў
Расія