Кандрусевіч Тадэвуш Ігнатавіч

 

Пасада

Каталіцкі арцыбіскуп – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Арганізацыя

Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі

Кар’ера

 

1970–1976 – працаваў інжынерам на Віленскім заводзе шліфавальных станкоў.
31 траўня 1981 года быў пасвечаны ў святары.
1981–1986 – вікарый у касцёле св. Тэрэзы ў Вільні і ў капліцы Божай Маці Міласэрнасці.
1986–1987 – вікарый парафіі Маці Божай Кармеліцкай (Друскенікі, Літва).
1987–1988 – вікарый парафіі Святога Духа (Вільня).
Ад 13 лютага 1988 года – настаяцель прыходаў Божай Маці Анёльскай і св. Францыска Ксаверыя (Горадня).
25 ліпеня 1989 папам Янам Паўлам II прызначаны тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім (10 траўня 1989 г. – 11 лютага 2002 г.) і апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі.
13 красавіка 1991 года прызначаны арцыбіскупам, апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Еўрапейскай часткі Расіі (з 1999 г. – для каталікоў лацінскага абраду поўначы Еўрапейскай часткі Расіі).
1994–1999 – член Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў (Ватыкан).
Ад 1995 года – член Савета па ўзаемадзеянні з рэлігійнымі аб’яднаннямі пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
1996–2001 – член Папскай рады па пытанні пастарства службы аховы здароўя (Ватыкан).
Ад 2 сакавіка 1999 года да 2005 года – старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Расійскай Федэрацыі.
11 лютага 2002 года, калі Апостальская Адміністратура была ўзведзена ў ранг поўнамаштабнай архідыяцэзіі з назвай “архідыяцэзія Маці Божай (з цэнтрам) у Маскве”, – прызначаны яе ардынарыем, арцыбіскупам-мітрапалітам.
Па стане на 2007 год з”яўляецца членам Папскай рады “Справядлівасць і мір” і членам Кангрэгацыі па справах духавенства.
21 верасня 2007 года пераведзены на кафедру Мінска-Магілёва.
У 2011–2012 гадах выконваў абавязкі апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі.
3 чэрвеня 2015 года абраны старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

 

У пасадзе з

2007

Папярэднік

Казімір Свёнтак

Год нараджэння

1946

Месца нараджэння

Гродзенская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Ленінградскі політэхнічны інстытут, Каўнаская духоўная семінарыя

Сектар

Грамадства

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Тадэвуш Кандрусевіч

Тэгі

Рэлігія