Калякін Сяргей Іванавіч

 

Пасада

Старшыня Беларускай партыі аб”яднаных левых «Справядлівы свет»

Арганізацыя

Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»

Кар’ера

 

Працаваў тэхнікам трэста “Аргтэхбуд” Мінпрамбуда БССР, наладчыкам электроннага абсталявання ў вытворча-тэхнічным аб”яднанні “Інтэграл”. У 1977–1983 гадах працаваў загадчыкам сектара, намеснікам камандзіра ў Рэспубліканскім штабе студэнцкіх будаўнічых атрадаў ЦК ЛКСМБ. Ад 1983 года перайшоў на партыйную і савецкую працу: інструктар арганізацыйных аддзелаў Партызанскага райкама і мінскага гаркама КПБ, сакратар парткама трэста Белсувязьбуд, намеснік старшыні Савецкага райвыканкама Мінска, другі, а затым і першы сакратар Савецкага райкама КПБ Мінска.
Абраны старшынёй Савецкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў г. Мінска (1992).
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, член Прэзідыума і кіраўнік фракцыі камуністаў. Прадстаўляў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Ад 1994 года – першы сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай.
Не прызнаў вынікаў лістападаўскага рэферэндуму 1996 года па змене Канстытуцыі, таму не перайшоў на працу ў сфармаваны прэзідэнтам А. Лукашэнкам Нацыянальны сход.
Браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2001 года. У 2006 годзе ўзначальваў выбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. Ад траўня 2007 года – сустаршыня Палітрады аб”яднаных дэмакратычных сіл. У 2009 годзе Партыя камуністаў беларуская была перайменаваная ў Беларускую партыю левых “”Справядлівы свет””, Калякін захаваў у ёй сваё лідарства.

 

У пасадзе з

1994

Год нараджэння

1952

Год нараджэння

1952

Месца нараджэння

Мінск
Беларусь

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Сектар

Палітыка

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Сяргей Іванавіч Калякін

Тэгі

Палітыка
Апазіцыя