Пасада
Заснавальнік венчурнага інвестыцыйнага фонда haxus.com
Арганізацыя
Венчурны інвестыцыйны фонд haxus.com
Кар’ера
Доўгі час займаўся напісаннем і выданнем кампутарнай літаратуры. У 2009 годзе стаў мінарытарыем Viaden Media, створанага Віктарам Пракапеням. Пасля продажу кампаніі ізраільскаму мільярдэру Тэдзі Сагі стаў інвеставаць у розныя праекты.
Аднымі з самых удалых яго інвестыцый сталі ўкладанні ў MAPS.ME і MSQRD, якія, адпаведна, у 2014 і 2016 гадах былі набыты Mail.Ru Group і Facebook. У пачатку 2016 года года Юрый Гурскі спачатку на пасадзе дырэктара, потым віцэ-прэзідэнта ўзначаліў падраздзяленне па новых прадуктах Mail.Ru Group, але неўзабаве быў звольнены з кампаніі.
У пачатку кастрычніка 2016 года разам з шэрагам партнёраў стварыў венчурны фонд Haxus.com, які інвестуе ў стартапы на ранняй стадыі развіцця.
У пасадзе з
2016
Адукацыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт