Пасада
Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Арганізацыя
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Кар’ера
Працаваў будаўніком у Светлагорску, служыў у войску. З 1990 да студзеня 1996 года – дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, каардынатар Апазіцыі БНФ, сакратар Камісіі ВС па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Быў сябрам Канстытуцыйнай камісіі. У 1991–1995 гадах – намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар гістарычных навук, прафесар.
Год нараджэння
1955
Месца нараджэння
Днепрапятроўская вобласць
Украіна
Адукацыя
Беларускі дзяржаўны універсітэт