Фядута Аляксандр Іосіфавіч

 

Пасада

Былы кансультант кампаніі “Гавары праўду”

Арганізацыя

Грамадская кампанія “Гавары праўду”

Кар’ера

 

Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры (1986–1991). У 1990 годзе быў абраны сакратаром ЦК ЛКСМ Беларусі, у снежні 1991 года – першым сакратаром ЦК Саюза моладзі Беларусі, заставаўся на гэтай пасадзе да 1994 года.

У 1994 годзе стаў членам перадвыбарнага штаба Аляксандра Лукашэнкі. Пасля перамогі апошняга стаў начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

У пачатку 1995 года пайшоў у адстаўку і працаваў журналістам шэрагу расійскіх і беларускіх недзяржаўных газет (“Белорусская деловая газета”, “Маскоўскія навіны”, “Імя”, “Народная воля”).

Адзін з заснавальнікаў сайта экспертнай супольнасці Беларусі “Наше мнение”. Кандыдат філалагічных навук. Аўтар кнігі “Лукашэнка. Палітычная біяграфія”.

Пасля выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе Аляксандр Фядута, які працаваў у перадвыбарчым штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева і кампаніі “Гавары праўду”, быў арыштаваны. 20 траўня 2011 года быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ўмоўна.

У 2014 годзе выйшаў з шэрагаў кампаніі “Гавары праўду”.

 

У пасадзе з

2010

Год нараджэння

1964

Месца нараджэння

Гродна
Беларусь

Адукацыя

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт

Сектар

Грамадства

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Аляксандр Іосіфавіч Фядута

Тэгі

Палітыка
Апазіцыя
Культура
Журналістыка