Дзярновіч Алег

Пасада

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Арганізацыя

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Кар’ера

У 1988—1991 працаваў археолагам у Інстытуце “Белспецпраектрэстаўрацыя”. З 1991 па 1994 навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі. З 1994 па 2004 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2004 па 2005 — навуковым супрацоўнікам. У 2004 абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1990-х гадах распачаў супрацоўніцтва з незалежнай беларускай прэсай, публікаваўся ў газетах “Свабода” і “Наша Ніва”, быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты “Наша Ніва”. У 1998 г. заснаваў праект “Архіў Найноўшае Гісторыі”, мэта якога – збіранне інфармацыі па гісторыі беларускага грамадства ў другой палове ХХ ст., найперш у сферы нонканфармізму. Выкладае ў Лятучым універсітэце і Беларускім калегіуме.

Заснавальнік і галоўны рэдактар штогадовага навуковага альманаха «Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (выдаецца з 2001, неперыядычна). Рэдагуе перыядычныя выданні «ATHENAEUM: Commentarii Historiæ et Culturae» і «ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі».

У пасадзе з

2005

Год нараджэння

1966

Месца нараджэння

Мінск
Беларусь

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Сектар

Грамадства

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Алег Іванавіч Дзярновіч

Тэгі

Навука
гісторыя
нефармальная адукацыя