Чаканаў Валянцін Сяргеевіч

 

Пасада

Былы міністр гандлю

Арганізацыя

Урад Рэспублікі Беларусь

Кар’ера

 

У 1978–1990 гг. працаваў у структуры камсамолу. У 1990–1993 гг. – эканамічны дарадца, загадчык аддзела гандлю Бабруйскага гарвыканкама. У 1993 г. узначаліў ААТ “Космас-Камцэнтр” у Бабруйску.

У 2001–2002 гг. – намеснік дырэктара, дырэктар ТАА “Прамгандальскура”, намеснік начальніка дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі.

Ад 2002 г. – намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Белбакалея”, затым узначаліў гэта прадпрыемства. Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь са студзеня 2009 г. да снежня 2015 г. У снежні 2015 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ў карупцыі, знаходзіцца ў зняволенні.

 

У пасадзе з

2009

Год нараджэння

1957

Месца нараджэння

Магілёўская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Сектар

Дзяржава

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Министр торговли Республики Беларусь

Тэгі

Урад
Эканоміка
Дзяржава