Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч

 

Пасада

Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”

Арганізацыя

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Кар’ера

 

Працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Падчас навучання ў аспірантуры ў г. Мінску ў 1986 — 1989 г. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” (1986), потым — старшынём гэтай грамадскай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства “Мартыралог Беларусі”, а таксама быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі “Беларускі народны фронт”. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў грамадскай арганізацыі “Беларуская каталіцкая грамада”.

У 1989 г. скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР. З 1989 па 1998 г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, затым дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў у 1992 — 1996 г.

З 1997 г. кіруе беларускім грамадскім праваабарончым цэнтрам “Вясна”. У 2007 г. быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH).

У лістападзе 2011 г. быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам Літва і Польшча. Быў прызнаны палітвязнем, вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 г.

 

У пасадзе з

1996

Год нараджэння

1962

Месца нараджэння

Карэлія
Расія

Адукацыя

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія навук

Іншыя пасады

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека

Сектар

Грамадства

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Алесь Бяляцкі

Тэгі

Палітыка
Грамадзянская супольнасць
Апазіцыя