Пасада
Паэт
Alternative spelling
Бураўкін Генадзь Мікалаевіч
Кар’ера
Працаваў у часопісе “Камуніст Беларусі”, у газеце “Літаратура і Мастацтва”, быў карэспандэнтам “Правды” па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”. У 1978-1990 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу.
У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 і 11 склікання (1980—1990), быў адным з ініцыятараў прыняцця Закона аб мовах. Быў старшынёй ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1995—2001 працаваў у часопісе “Вожык” у Мінску.
З 2008 года з”яўляўся кіраўніком назіральнай рады спадарожнікавага тэлеканала Белсат.
Год нараджэння
1936
Месца нараджэння
Віцебская вобласць
Беларусь
Адукацыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт