Пасада
Ганаровы старшыня Аб”яднанай грамадзянскай партыі
Арганізацыя
Аб’яднаная грамадзянская партыя
Кар’ера
З 1956 па 1981 гады працаваў у сістэме Дзяржбанка СССР у Беларусі. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, загадчык кафедры грашовага абарачэння і крэдыту з 1981 па 1991 гады. У 1991 годзе быў зацверджаны Вярхоўным Саветам на пасаду старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.
14 верасня 1995 года ўказам Прэзідэнта вызвалены ад пасады “па ўласным жаданні”.
З 1991 па 1995 гады быў Кіраўніком ад Беларусі ў Міжнародным валютным фондзе і Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця.
Уступіў у Аб”яднаную грамадзянскую партыю і ўзначаліў яе ў 1995 годзе. Заставаўся старшынём партыі да 2000 года, з 2000 года – ганаровы старшыня. Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, быў лідэрам фракцыі “Грамадзянскае дзеянне”, вылучаўся на пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета.
Доктар эканамічных навук, прафесар.
У пасадзе з
2000
Год нараджэння
1937
Месца нараджэння
Мінская вобласць
Беларусь
Адукацыя
Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, Усесаюзны завочны фінансава-эканамічны інстытут