Аўтуховіч Мікалай

Пасада

Бізнэсмэн, былы палітычны зняволены

Кар’ера

Працаваў механікам па рамонце аўтамабіляў. З 1981 г. служыў у арміі ў Саратаўскай вобласці Расіі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Пазней скончыў школу прапаршчыкаў, служыў у Афганістане. Звольніўся з арміі ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старшым прапаршчыкам, пачаў займацца бізнесам.

Быў зняволены 7 ліпеня 2006 г. на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці за ўхіленні ад выплаты падаткаў са стратамі для бюджэту ў асабліва буйным памеры, а таксама ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі і атрымання ліцэнзіі.

М.Аўтуховіч быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку санкцый ЗША і ЕС, аднак 8 лютага 2009 г. яго зноў затрымалі і ў 2010 г. асудзілі на 5 гадоў зняволення паводле артыкула 295 частка 3 — “Незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. 8 красавіка 2014 г. Мікалай Аўтуховіч выйшаў на волю.

Год нараджэння

1963

Месца нараджэння

Гродзенская вобласць
Беларусь

Адукацыя

Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй

Сектар

Палітыка

Рэгіён

Гродна

Спасылкі

Мікалай Аўтуховіч

Тэгі

Палітыка
Бізнэс
Апазіцыя