Пасада
Кіраўнік
Арганізацыя
Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь
Кар’ера
Пасля стажыроўкі ў Універсітэце г. Эсэн ў якасці стыпендыята Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD) ў 1995 г. узначаліў Кантактная бюро федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія – Прадстаўніцтва Прамыслова-гандлёвай палаты г. Бон. У 2001 г. яно было афіцыйна ператворана ў Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Уладзімір Аўгусцінскі з”яўляецца таксама сустаршынём чатырох створаных пры прадстаўніцтве двухбаковых рабочых груп ( “Прамысловая палітыка і інавацыі”, “Права, падаткі і фінансы”, “Транспарт, лагістыка і мытная справа” і “Прафесійная адукацыя») у рамках дыялогу з Урадам РБ па паляпшэнні рамачных умоў вядзення гаспадарчай, знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці.
У пасадзе з
1995
Адукацыя
Беларускі політэхнічны інстытут
Іншыя пасады
Чалец Кансультатыўнай рады па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь