Алексіевіч Святлана Аляксандраўна

 

Пасада

Пісьменніца

Кар’ера

 

Працавала выхавальніцай, настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы ў школах Мазырскага раёна, журналісткай газеты “Прыпяцкая праўда” ў Нароўлі. У 1972 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ, пачала працу ў “Маяку камунізму” – раённай газеце ў Бярозе Брэсцкай вобласці. У 1973–1976 гадах працавала ў беларускай “Сельской газете”, у 1976–1984 гадах – кіраўнік аддзела нарысаў і публіцыстыкі часопіса “Нёман”. У 1983 годзе прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР. З пачатку 2000-х гадоў жыла ў Італіі, Францыі, Германіі. З 2013 года зноў жыве ў Беларусі. Аўтар кніг “У вайны не жаночы твар” (1985), “Апошнія сведкі” (1985), “Цынкавыя хлопчыкі” (1989), “Чарнобыльская малітва” (1997), “Час сэканд хэнд” (2013). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года.

 

Год нараджэння

1948

Месца нараджэння

Івана-Франкіўск
Украіна

Адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Сектар

Грамадства

Рэгіён

Мінск

Спасылкі

Алексиевич, Светлана Александровна

Тэгі

Культура
Літаратура
Грамадзянская супольнасць