Пасада
Галоўны лекар
Арганізацыя
Рэспубліканскі медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі прэзідэнта
Кар’ера
Праходзіла інтэрнатуру ў 3-й дзіцячай гарадской лякарні, пасля працавала тры гады лекарам-педыятрам у 25-й дзіцячай паліклініцы. У 1992-1994 гг. – урач-эндакрынолаг гарадскога эндакрыналагічнага дыспансэра, лекар УГ-дыягностыкі Мінскага дыягнастычнага цэнтра.
З 1994 па 2001 год – лекар-тэрапеўт рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, была асабістым лекарам Аляксандра Лукашэнкі. З 2001-га – галоўны лекар Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта (лечкамісіі). У 2007 годзе была пазбаўленая пасады галоўнага лекара. Перайшла на працу ў звычайную паліклініку на пасаду лекара УГД. Вярнулася на пасаду галоўнага лекара Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта у лістападзе 2009 года. У верасні 2010 года вернута ў склад Міжведамаснай медыцынскай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Доктар медыцынскіх навук. Лічыцца маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, хоць афіцыйнага пацверджання гэтаму факту не было.
У пасадзе з
2009
Месца нараджэння
Брэст
Беларусь
Адукацыя
Мінскі медыцынскі інстытут
Сваякі
Мікалай Лукашэнка
Сектар
Рэгіён
Спасылкі
Главврач лечкомиссии Ирина Абельская: Горжусь тем, что по работе общаюсь с выдающимися людьми