Шарамет Павел

PrintPrintForwardForward
Пасада 
Былы выканаўчы дырэктар газеты “Украінская праўда”
Арганізацыя 
Газета “Украінская праўда”
Кар'ера 

Да 1992 г. працаваў у аддзеле валютных аперацый аднаго з банкаў, пазней – кансультантам эканамічных праграмаў Беларускага тэлебачання. Неўзабаве стаў вядоўцам штотыднёвай аналітычнай праграмы “Праспект” Беларускага тэлебачання.

У 1996 г. працаваў галоўным рэдактарам “Беларускай дзелавой газеты”. У тым жа годзе быў прызначаны загадчыкам беларускага бюро Грамадскага расійскага тэлебачання (ОРТ) (цяпер Першы канал) і ўласным карэспандэнтам ОРТ па Беларусі.

У ліпені 1997 г., падчас здымкі рэпартажу пра сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы, быў арыштаваны супрацоўнікамі сілавых структур Беларусі па абвінавачанні ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, у атрыманні грошай ад замежных спецслужбаў і ў незаконнай журналісцкай дзейнасці. Быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ўмоўна і адзін год выпрабавальнага тэрміну. Правёў у турме агулам тры месяцы.

У 1998 г. пачаў працаваць спецыяльным карэспандэнтам праграм “Навіны” і “Час” дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ, а ў студзені 1999 г. заняў пасаду шэф-рэдактара расійскай і замежнай карэспандэнцкай сеткі дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. Быў вядоўцам штотыднёвай аналітычнай праграмы “Время”.

У 2000 г. сышоў з навінавых праграм і працягнуў працаваць на Першым канале ўжо як аўтар дакументальных фільмаў і спецыяльных праектаў у рамках інфармацыйных праграм. Канчаткова сышоў з тэлеканала ў 2008 г.

Ад 2009 г. з'яўляўся рэдактарам аддзела палітыкі і грамадства ў часопісе “Огонёк”. У 2011 г. нядоўга быў вядоўцам перадачы “Прысуд” на тэлеканале РЕН ТВ. Ад 2012 г. вядзе блог журналіста ў інтэрнэт-газеце “Украінская праўда”. У 2012 г. стварыў сайт навукова-папулярнага гістарычнага інтэрнэт-выдання “Гістарычная праўда”.

Ад верасня 2013 г. да 2014 г. працаваў вядоўцам праграмы “Прав?Да!” на Грамадскім тэлебачанні Расіі. Пасля гэтага пачаў супрацоўніцтва з выданнем “Украінская праўда”, пазней стаў яго выканаўчым дырэктарам. Ад верасня 2015 г. – вядоўца на ​​ўкраінскім “Радыё Весці”.

Павел Шарамет загінуў у Кіеве 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля, які належаў уладальніцы газеты «Украінская праўда» Алёне Прытуле.

Год нараджэння 
1971
Месца нараджэння 
Мінск
Беларусь
Адукацыя 
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
Іншыя пасады 
Заснавальнік сайта “Беларускі партызан”
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 29.08.2016
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.