Самасейка Мікалай Леанідавіч

PrintPrintForwardForward
Самасейка Мікалай Леанідавіч
Пасада 
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Арганізацыя 
Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь
Кар'ера 

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-інструментальшчыкам Мінскага вытворчага аб’яднання “Гарызонт”. Служыў у шэрагах Узброеных Сілаў. У судовай сістэме адпрацаваў больш за 20 гадоў. Мае 1-шы кваліфікацыйны клас.

Працаваў стажорам суддзі, суддзёй суда Фрунзенскага раёна г. Мінска, суддзёй судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда, старшынёй суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Ад кастрычніка 2008 г. – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.

Цяпер намеснік старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах.
23 верасня 2012 г. быў пераабраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Год нараджэння 
1959
Месца нараджэння 
Масква
Расія
Адукацыя 
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Іншыя пасады 
Намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі
Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі хакею на траве
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 18.04.2016
Ostro.by
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.