Русецкі Анатоль Максімавіч

PrintPrintForwardForward
Русецкі Анатоль Максімавіч
Пасада 
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі
Арганізацыя 
Савет Рэспублікі
Кар'ера 

Беларускі палітык. Доктар тэхнічных навук, прафесар, вучоны ў галіне электроннай тэхнікі.
Працоўную дзейнасць пачаў канструктарам Спецыяльнага канструктарскага тэхналагічнага бюро з доследнай вытворчасцю Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР. З 1977 года – вядучы інжынер Мінскага філіяла Маскоўскага канструктарска-тэхналагічнага бюро, затым – вядучы канструктар Асобнага канструктарскага бюро “Імпульс” Міністэрства радыёпрамысловасці СССР.

З 1981 да 1997 года працаваў у навукова-вытворчым аб’яднанні “Планар” Міністэрства электроннай прамысловасці СССР, дзе прайшоў шлях ад вядучага інжынера да кіраўніка аб’яднання. З 1997 да 2002 года – намеснік і першы намеснік міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 2002 да 2003 года – старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2003 да 2009 года – міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У снежні 2009 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а ў снежні 2010 года – на пасаду старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

25 верасня 2012 года абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад горада Мінска, 19 кастрычніка – намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

У пасадзе з 
2012
Год нараджэння 
1951
Месца нараджэння 
Мінская вобласць
Беларусь
Адукацыя 
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Іншыя пасады 
Намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі
Член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 27.02.2016
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.