Лацянкоў Ігар Мікалаевіч

PrintPrintForwardForward
Пасада 
Намеснік міністра абароны па ўзбраенні – начальнік узбраення Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь
Арганізацыя 
Урад Рэспублікі Беларусь
Кар'ера 

З 1983 года праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра танкавай роты па тэхнічнай частцы, памочніка начальніка бранятанкавай службы ўпраўлення танкавай дывізіі, старшага афіцэра бранятанкавай службы ўпраўлення ўзбраення танкавага войска.

Пасля заканчэння ў 1993 годзе Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя маршала Савецкага Саюза Р.Я. Маліноўскага (з адзнакай) ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра бранятанкавай службы аддзела ўзбраення армейскага корпуса, намесніка начальніка бранятанкавай службы ўпраўлення ўзбраення армейскага корпуса, старшага афіцэра аддзела бранятанкавай службы ўпраўлення ўзбраення Ўзброеных Сілаў, начальніка аддзела бранятанкавай службы Ўзброеных Сілаў, намесніка начальніка бранятанкавай службы Ўзброеных сілаў, намесніка начальніка, начальніка бранятанкавага ўпраўлення Ўзброеных Сілаў, намесніка камандуючага войскамі па ўзбраенні – начальніка ўпраўлення ўзбраення Сухапутных войскаў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.

Пасля заканчэння ў 2007 годзе Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Ўзброеных Сілаў Расійскай Федэрацыі (з адзнакай) ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка ўпраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення Міністэрства абароны, намесніка начальніка ўзбраення Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.

У пасадзе з 
2012
Год нараджэння 
1962
Месца нараджэння 
Гомельская вобласць
Беларусь
Адукацыя 
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Ваенная акадэмія бранятанкавых войскаў імя Маршала Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскага, Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Ўзброеных Сілаў Расійскай Федэрацыі
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 18.02.2016
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.