Карагін Уладзімір Мікалаевіч

PrintPrintForwardForward
Пасада 
Старшыня
Арганізацыя 
Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва
Кар'ера 

У студэнцкія і выкладчыцкія гады вядомы як арганізатар будатрадаўскага руху, камандзір лепшых будатрадаў ў Беларусі і СССР, будаўнік БАМа, энергетычных аб'ектаў Сібіры і Якуціі (1972-1988).

З 1978 па 1998 год выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце і Рэспубліканскім міжгаліновы інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікаў і спецыялістаў галінаў народнай гаспадаркі.

З 1993 года заснавальнік, рэктар, прафесар Недзяржаўнай Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва (у цяперашні час Ганаровы рэктар). Сябар Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій.

З 1989 па 1999 год - дэпутат, сябар Прэзідыума, старшыня пастаяннай дэпутацкай камісіі па эканамічным развіцці і бюджэце, намеснік старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

З 1985 года на навукова-даследчым, заканадаўчым, арганізацыйным і прафесійным узроўнях займаецца развіццём недзяржаўнага сектара эканомікі і кіравання (кааперацыя, прадпрымальніцтва), заснавальнік, акцыянер шэрагу прадпрыемстваў.

З 1988 года ўзначальвае грамадскія аб'яднанні прадпрымальнікаў і працадаўцаў на мясцовым, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Быў ініцыятарам і ўзначальваў Саюз вытворчых кааператываў БССР і СССР, Саюз прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, Беларускае таварыства абароны спажыўцоў, Беларускі саюз падаткаплацельшчыкаў, Беларускую канфедэрацыю прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Заснаваў 22 цэнтры падтрымкі прадпрымальнікаў, шэраг газет і часопісаў.

У пасадзе з 
2007
Год нараджэння 
1952
Месца нараджэння 
Пскоў
Расія
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 20.12.2016
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.